СТОПСНІД

01.12.2021

З мэтай павышэння ўзроўню інфармавання праблемы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу, прапаганды здаровага ладу жыцця, а таксама да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу, які адзначаецца 1 снежня, у нашай установе адукацыі прайшлі тэматычныя інфармацыйныя і класныя  гадзіны. Вучні абмяркавалі пытанні распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі, прагледзелі відэаролікі на гэту хвалюючую ў наш час тэму.