Экскурсія ў Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»

02.12.2021

З мэтай фарміравання павагі да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа і ў рамках рэалізацыі адукацыйных экскурсій па вучэбных прадметах 2 снежня навучэнцы і педагогі наведалі Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

 Брэсцкая крэпасць - па-сапраўднаму вялікае месца, абвеянае воінскай славай. У нас у краіне цяжка адшукаць мемарыял, роўны Брэсцкай крэпасці па значнасці, канцэнтрацыі гераізму і мужнасці, любові да Радзімы, а словы абаронцаў крэпасці, якія яны пакінулі на аплаўленых сценах, загінуўшы за сваю краіну, неацэнныя для ўсіх жыхароў Беларусі. Рабяты з вялікай цікавасцю слухалі расказ экскурсавода, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання ля Вечнага агню. Мы павінны памятаць іх подзвіг, каб такое не паўтарылася, памятаць, каб расказаць нашчадкам, памятаць, каб жыць…