Экскурсiя ў Свята-Ражство-Багародзіцкі жаночы манастыр

02.12.2021

2 снежня  ў рамках экскурсіі ў Мемарыяльны  комплекс “Брэсцкая крэпасць –герой” вучні і педагогі школы наведалі Свята-Ражство-Багародзіцкі жаночы манастыр. Ён  ўзнік у Брэсцкай крэпасці ў 2001-2002 гадах. Знаходзіцца на мяжы з Польшчай, схаваны ад гарадскога шуму высокімі валамі і застаецца бясспрэчным сведчаннем нязломнасці старажытнага Праваслаўя на Брэсцкай зямлі. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення манастыра, даведаліся аб яго святых заступніках, наведалі летні храм, у якім можна памаліцца, пакланіцца іконам і мошчам святых, запаліць свечкі з памінаннем родных і блізкіх. У летні час тут праходзяць усе Набажэнствы.

З цікавасцю таксама вучні слухалі аповед экскурсавода аб Свята-Мікалаеўскім саборы, размешчаным на тэрыторыі крэпасці. Храм быў моцна пашкоджаны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, да якой выкарыстоўваўся як гарнізонны клуб. У 1972 годзе будынак закансерваваны і ўключаны ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». 22 чэрвеня 1991 г. упершыню за пасляваенны час адбылося ўрачыстае набажэнства. У 1994 годзе вернуты вернікам.