Падвядзенне вынікаў акцыі «Здай макулатуру - выратуй дрэва!»

03.12.2021

Падвядзенне вынікаў акцыі «Здай макулатуру - выратуй дрэва!»

З 15 лістапада па 3 снежня ў нашай установе адукацыі быў дадзены старт раённаму этапу абласнога конкурсу па зборы макулатуры «Здай макулатуру - выратуй дрэва!»

Мэтай правядзення конкурсу з’яўлялася фарміраванне экалагічнай культуры ў навучэнцаў, узмацненне практычнага ўдзелу ў экалагічным выхаванні падрастаючага пакалення і прадухіленне траплення адходаў, прыдатных для перапрацоўкі, у навакольнае асяроддзе.

Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі, лепшыя з іх былі ўзнагароджаны граматамі. Па выніках конкурсу быў зроблены відэафільм і рэкамендаваны для ўдзелу ў намінацыі “Эка – журналіст” раённага этапу.