Дзень здароўя

13.11.2021

13 лістапада ў нашай установе адукацыі прайшоў Дзень здароўя. Вучні 4-6 класаў прынялі ўдзел у PR - акцыі «Чысціня - залог здароўя», накіраванай на фарміраванне ў вучняў беражлівых адносін да школьнага абсталявання, свайго працоўнага месца. У ходзе акцыі вучні зрабілі генеральную ўборку ў вучэбных кабінетах, прывялі ў парадак пакаёвыя расліны. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыклалі ўсе намаганні, каб школа стала яшчэ прыгажэйшай і ўтульнейшай. Удзел у акцыі – гэта яшчэ адна нагода зрабіць свет вакол сябе чысцейшым і цудоўнейшым!

Вучні 7-9класаў гаварылі аб каштоўнасцях у жыцці чалавека. Школьнікі далі паняцце жыццёвым каштоўнасцям, вызначылі, як яны ўплываюць на жыццё чалавека і грамадства ў цэлым, гаварылі аб якасцях, якія мы цэнім у чалавеку перш за ўсё. Гадзіна - разважанне «Каштоўнасці ў жыцці чалавека» дапамагла рабятам вызначыцца з тым, што з'яўляецца найбольш галоўным для іх у цяперашні час, бо жыццёвыя каштоўнасці дапамагаюць фарміраваць характар ​​і кантраляваць учынкі, жаданні і рашэнні.