Ведай нашых!

08.11.2021

З 1 кастрычніка па 1 лістапада 2021 года ў рамках абласнога праекта «Мой прафесійны старт» прайшоў абласны творчы конкурс «Шлях у прафесію». Мэтай конкурсу было ўдасканаленне прафарыентацыйнай работы, заснаванай на развіцці матывацыі навучэнцаў да выбару будучай прафесіі.

 Удзельнікамі конкурсу сталі выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, вучні агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Конкурс праходзіў у два этапы: з 1 па 15 кастрычніка - раённы, з 15 кастрычніка па 1 лістапада - абласны. Пераможцы былі вызначаны ў чатырох узроставых катэгорыях па трох намінацыях. Вучні нашай установы прынялі таксама актыўны ўдзел у конкурсе. Выхаванка дашкольнай групы Крыцук Ганна ўзнагароджана дыпломам 1-й ступені ў намінацыі “Малюнак “Прафесіі маёй сям’і” ва ўзроставай катэгорыі 4 - 6 гадоў. Віншуем Ганначку і яе кіраўніка Шыліну Жанну Мікалаеўну!