Школа піянерскага актыву “Лідэр”

05.11.2021

Школа піянерскага актыву “Лідэр”

05.11.2021 у піянерскай дружыне прайшла вучоба школы піянерскага актыву “Лідэр” па тэме “Сімвалы і рытуалы піянерскай арганізацыі”. У ходзе занятку піянеры гаварылі аб гісторыі ўзнікнення піянерскай арганізацыі, яе назвы, успомнілі паходжанне назвы “піянер”, дэвіз і законы піянераў. Рабяты мелі магчымасць даведацца пра піянерскія рытуалы, традыцыі, параўнаць сімволіку піянераў СССР і сучасную сімволіку ГА “БРПА”. Пасяджэнне піянерскага актыву садзейнічала выхаванню цікавасці да вывучэння гісторыі піянерскай арганізацыі, пачуцця гонару за сваю арганізацыю і краіну, фарміраванню патрыятычных пачуццяў у падрастаючага пакалення.