Прававы лабірынт «Мае правы і абавязкі»

23.10.2021

23 кастрычніка ў школе прайшоў Дзень прававых ведаў. Вучні 1-2, 4-5 класаў прынялі ўдзел у прававым лабірынце «Мае правы і абавязкі». Класны кіраўнік 2 класа Шостак Паліна Сяргееўна абагульніла веды вучняў аб асноўных правах дзіцяці, паказала адзінства правоў і абавязкаў дзяцей, акцэнтавала ўвагу на неабходнасць разумення і ведання сваіх правоў і абавязкаў. У займальнай форме рабяты абмяркавалі якія правы і кім парушаюцца ў дачыненні да казачных і літаратурных герояў.

Вучні 6-9-х класаў гаварылі аб Арганізацыі Аб'яднаных Нацый як аб гаранце аховы правоў чалавека. Класны кіраўнік 9 класа Бобка Алена Аляксандраўна расказала аб шматграннай дзейнасці ААН па падтрымцы міру і міжнароднай бяспекі, развіццю дружалюбных адносін паміж нацыямі, ажыццяўленню міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару, ахове правоў чалавека. Асабліва ўвага была нададзена супрацоўніцтву паміж Рэспублікай Беларусь і ААН.