З днём настаўніка!

02.10.2021

У Беларусі Дзень настаўніка традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. У гэтым годзе свята прыпадае на 3 кастрычніка. Напярэдадні свята, 1 і 2 кастрычніка вучні школы павіншавалі сваіх любімых педагогаў са святам,  пажадалі каб гэты святочны дзень прынес шмат станоўчых эмоцый, моцнага здароўя, душэўных сіл, творчых поспехаў. Дырэктар школы Пухнач Ларыса Анатольеўна ўручыла Грамату ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама настаўніцы хіміі і біялогіі Бобка Алене Аляксандраўне.