Акцыя «Пасадзі дрэва»

01.10.2021

Традыцыйна восенню асаблівую ўвагу надаюць навядзенню парадку на тэрыторыі прадпрыемстваў, устаноў, аднаўленню зялёных насаджэнняў і лясных угоддзяў. Навучэнцы і педагогі нашай школы актыўна далучыліся да месячніка па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях, а таксама на мемарыяльных комплексах, месцах баявой і воінскай славы. 30 верасня вучні, настаўнікі сумесна з Галынкаўскім сельскім Саветам прынялі ўдзел у акцыі “Пасадзі дрэва”. Было высаджана 50  саджанцаў бярозы. Дзень выдаўся сонечным. Прырода спрыяла  у правядзенні важнай і патрэбнай  справы. Дрэвы вырастуць і  стануць упрыгажэннем нашай малой радзімы. Квітней, Беларусь!