Аўтапрабег “Па гістарычных мясцінах малой радзімы”

17.09.2021

17 верасня  -  важная дата ў нашай гісторыі. І асэнсаванне тых падзей, фарміраванне ўмення прасочваць сувязь гісторыі і сучаснасці з’яўляюцца найважнейшымі задачамі выхавання і адукацыі моладзі. Сёння ў рамках святкавання Дня народнага адзінства ў нашай установе адукацыі прайшоў аўтапрабег “Па гістарычных мясцінах малой радзімы”.

У аўтапрабегу прынялі ўдзел выхаванцы дашкольнай групы, вучні 1-2,4-9,11классов, педагогі. Асноўная мэта дадзенага мерапрыемства- фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці. Помнікі архітэктуры, якія ёсць на тэрыторыі Галынкаўскага сельскага Савета - гэта тварэнне дойлідаў, якія складаюць частку культурнай спадчыны нашай краіны, нашай малой радзімы. Кожны з іх мае сваю гісторыю, цесна звязаную з гісторыяй краю. Удзельнікі аўтапрабегу яшчэ раз змаглі ў гэтым пераканацца, наведаўшы фрагменты сядзібы Вендорфаў ў аг. Галынка, памятны знак на месцы, дзе чакалі салдат, якія не вярнуліся з войнаў 1905 і 1914 гадоў у аг.Галынка, вятрак ў в. Шэйкі, помнікі на магілах партызан, пахаваных у брацкіх магілах у аг. Галынка, в..Машукі, помнік загінулым землякам у аг.Карацк.