Тэматычная інфармацыйная гадзіна “У адзінстве –сіла”

13.09.2021

Дзень народнага адзінства – дзяржаўнае свята, якое ўпершыню адзначаецца 17 верасня. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Бягучы тыдзень будзе насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі, акцыямі. У рамках  правядзення Дня народнага адзінства 13 верасня 2021  года ў нашай установе адукацыі прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “У адзінстве –сіла”. Вучні  1-2, 4-9, 11  класаў яшчэ раз абмяркавалі паняцце «народнае адзінства», гаварылі аб згуртаванасці, салідарнасці і паразуменні беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці, аб тым, што мы павінны заставацца нацыяй і быць часткай адзінства з іншымі народамі.