Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года

01.09.2021

Вось і закончылася вясёлае, бесклапотнае лета, а разам з ім праляцелі такія кароткія летнія канікулы. Сёння пачатак новага навучальнага года. Сёння дзень сустрэчы школьных сяброў. У гэты вераснёўскі ранак вучні школы, бацькі, настаўнікі, госці сабраліся на ўрачыстую лінейку “Прывітанне, школа!”, прысвечаную пачатку навучальнага года. Цёплыя віншаванні з Днём ведаў  у адрас першакласнікаў, выпускнікоў, вучняў школы і педагогаў прагучалі ад дырэктара школы Пухнач Л.А., галоўнага рэдактара рэдакцыі раённай газеты “Да  новых перамог” Орпель С.Р., старшыні Галынкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Філіпчанкі А.У.

З Днём ведаў, сябры! Няхай новы навучальны год будзе цікавым, напоўніцца толькі станоўчымі вынікамі, новым вопытам і цудоўным настроем.