Вызначана тэма першага ўрока ў 2021/2022 навучальным годзе

18.08.2021

Першы ўрок, які адбудзецца 1 верасня 2021 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, рэкамендуецца правесці па тэме «Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны», прысвечанай Году народнага адзінства. Гэта абумоўлена важнасцю тэмы адзінства беларускага народа для дасягнення мэтаў грамадзянскага і патрыятычнага выхавання.

Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага абласнога камітэта прапануе да азнаямлення метадычныя рэкамендацыі па правядзенні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі першага ўрока ў 2021/2022 навучальным годзе