Кошт школьных падручнікаў у 2021/2022 навучальным годзе

30.07.2021

Кошт школьных падручнікаў у 2021/2022 навучальным годзе:

-для 1-11 класаў кошт адзіны - 14,50 BYN,

-ільготны кошт (напрыклад, для шматдзетных сем'яў) - 7,25 BYN.

Дакументы для шматдзетнай сям'і для ільготнага кошту камплекта падручнікаў:

  1. Копія пасведчання шматдзетнай сям'і або даведка з сельвыканкама аб складзе сям'і;
  2. Заява на імя дырэктара.

У пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2011 г. № 839 "Аб памеры і парадку збірання платы за карыстанне падручнікамі і (або) навучальнымі дапаможнікамі і парадку прадастаўлення іх у бясплатнае карыстанне» ўнесены змены. Гэта замацавана пастановай Урада ад 28 жніўня 2018 г. № 621. Так устаноўлена плата за карыстанне камплектам падручнікаў па праграме агульнай сярэдняй адукацыі - 0,5 базавай велічыні. Па стане на 01.01.2021 памер базавай велічыні складае 29 руб.

  Бацькам трэба аплаціць карыстанне падручнікамі да 1 кастрычніка.