Падрыхтоўка да новага навучальнага года

27.07.2021

На календары - ліпень. Пакуль школьнікі атрымліваюць асалоду ад летніх канікулаў, у Галынкаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе Клецкага раёна ідзе актыўная падрыхтоўка да новага навучальнага года. Работнікі школы няспынна працуюць, каб знаёмыя кабінеты і калідоры сталі яшчэ ўтульней. Праведзены касметычны рамонт школьных кабінетаў, спартзалы, у фае ўстановы адукацыі з'явілася новая фотазона.