Выхаванцы аздараўленчага лагера прынялі ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці

03.07.2021

3 ліпеня выхаванцы аздараўленчага лагера далучыліся да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. З раніцы рабяты прынялі ўдзел у інфармацыйнай гадзіне «Беларусь паспяховая», прагледзелі відэаролік пра дасягненні нашай Радзімы. Далей хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся да Брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, каб успомніць трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, ушанаваць памяць загінуўшых салдат хвілінай маўчання, ускласці кветкі, аддаць належнае гераізму і стойкасці беларусаў, іх самаахвярнай барацьбе, а таксама працоўнаму подзвігу тых, хто ўздымаў рэспубліку з руін, будаваў заводы, дамы, школы, хто адраджаў народную гаспадарку.

Выхаванцы лагера некалькі дзен старанна рыхтавалі святочную праграму, прысвечаную закрыццю лагернай змены. Са сцэны актавай залы гучалі вершы, песні, гумарэскі і шмат слоў удзячнасці за 9 незабыўных дзён радасці і адкрыццяў.

На развітальнай лінейцы «Да новых сустрэч!» былі падведзены вынікі работы лагера, адбылося ўзнагароджванне выхаванцаў памятнымі падарункамі. Да новых сустрэч, сябры.