Вандроўнікі імкнуцца да новых прыгод і адкрыццяў

02.07.2021

2 чэрвеня падчас правядзення хвілінкі здароўя “Твой рэжым дня ў час канікул” выхаванцы аздараўленчага лагера даведаліся, як захаваць і ўмацаваць сваё здароўе, штодзённа выковаючы простыя правілы.

Сапраўдым падарукам для хлопчыкаў і дзяўчынак стала экскурсія на пажарны аварыйна-выратавальны  пост №11 у аграгарадку Галынка. Рабяты пагутарылі з сапраўднымі пажарнымі і «з першых рук» даведаліся, што гэта - вельмі складаная і небяспечная прафесія, якая патрабуе асаблівых маральных і фізічных якасцяў. Выхаванцы атрымалі магчымасць прымерыць каску пажарнага, разгледзець усе дэталі пажарнай тэхнікі, пасядзець у пажарнай машыне.

 Захапленне, станоўчыя эмоцыі, бадзёры настрой прынеслі дзецям спартыўныя гульні “У здаровым целе здаровы дух”. У ходзе мерапрыемства камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячом і абручом, дзе кожны змог праявіць свае спартыўныя здольнасці і навыкі. На пляцоўцы панавалі смех, шум і весялосць. Усе былі шчаслівыя! А шчаслівыя ад захаплення вочы дзяцей-лепшая ўзнагарода выхавальнікам.

Пасля абеду рабят чакала яшчэ адно захапляльнае падарожжа да вятрака ў вёсцы Шайкі. Юныя вандроўнікі даведаліся пра гісторыю гэтага старажытнага збудавання, яго прызначэнне і прыцып дзеяння.

Скончыўся гэты багаты на падарожжы і новыя ўражанні дзень танцавальнай праграмай “За настрой”.

свернуть