Прыгоды вандроўнікаў працягваюцца...

29.06.2021

29 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера "Вандроўнікі" адправіліся ў новае займальнае падарожжа. На гэты раз хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі Галынкаўскае лясніцтва. Падчас экскурсіі ляснічы Мелехавец Анатолій Уладзіміравіч пазнаёміў рабят з гісторыяй узнікнення лясніцтва, распавёў пра віды дрэў і кустоў, высаджаных на яго тэрыторыі. Варта адзначыць, што сапраўды, вакол усё добраўпарадкавана і прыгожа.Таксама выхаванцам было цікава паглядзець на тэхніку, якая маецца ў лясніцтве, і сфатагравацца на ёй. Гэта экскурсія дзецям вельмі спадабалася, аб чым сведчылі шчаслівыя ўсмешкі на тварах дзетвары.

Пасля абеду рабяты зноў адправіліся ў дарогу. На гэты раз іх чакалі працоўныя клопаты-дапамога састарэлым і адзінока пражываючым аднавяскоўцам. Адамовіч Любові Якаўлеўне выхаванцы дапамаглі на агародзе, а Чурыла Галіне Іосіфаўне прынеслі прадукты з крамы.

Цікавы і насычаны прыгодамі дзень скончыўся таксама незвычайна: спачатку рабяты адправіліся ў віртуальнае падарожжа ў Палацава-замкавы комплекс «Нясвіж», а затым адпачнулі на танцавальным вечары “За Беларусь!”.