У лагеры «Вандроўнікі» як заўсёды весела і цікава!

28.06.2021

28 чэрвеня ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Роднае-народнае» выхаванцы аздараўленчага лагера «Вандроўнікі» наведалі  музейную экспазіцыю “Беларуская хатка”. Рабяты даведаліся,  як раней жылі нашы продкі, убачылі прадметы хатняга побыту, якія атачалі іх у паўсядзённым жыцці. Такое падарожжа ў далёкае мінулае нашай краіны не пакінула нікога абыякавым. Вельмі спадабалася рабятам квэст-гульня “Ці ведаеш ты Беларусь?”. Здзейсніўшы падарожжа па станцыях “Песняры”, “Культурная спадчына”, “Дзяржава і яе сімвалы”, “Крок у будучае”, “Зямля пад белымі крыламі”, выхаванцы пашырылі свае веды пра гістарычнае мінулае нашай Радзімы,  пра традыцыі беларускага народа, флору і фаўну Беларусі.

свернуть