Новы дзень - новыя эмоцыі

27.06.2021

"Выхадны дзень - не час адпачываць!" - пад такім дэвізам пачаўся дзень у профільным аздараўленчым лагеры “Вандроўнікі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі богаслужэнне ў царкве Святых Пятра і Паўла, даведаліся пра гісторыю гэтага праваслаўнага храма. 

Пасля абеду рабяты прынялі ўдзел ва ўрачыстай лінейцы «Нашы сімвалы - наш гонар», падчас правядзення якой узгадалі асноўныя дзяржаўныя сімвалы - Сцяг, Герб, Гімн, даведаліся пра сімвалічнае значэнне іх элементаў. Завяршылася мерапрыемства сумесным выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь.