Прыкладныя нормы ступені сфарміраванасці псіхічных працэсаў вашага дзіцяці ў гэтым узросце. Вы можаце праверыць яго патэнцыяльныя магчымасці ў розных накірунках ведаў, даведацца, у якіх накірунках ведаў Ваша дзіця мае поспех, а ў якіх патрабуецца дадатковая ўвага і час.
Што павінна ведаць і ўмець дзіця 6-ці гадоў.
- умець вырашаць найпростыя задачы і галаваломкі;
- умець адымаць і дадаваць да ліку;
- вызначаць накірунак: наперад, назад, направа, налева, уверх, уніз;
- лічыць прадметы ў межах 10;
- параўноўваць лікі: роўнасці - няроўнасці, больш - менш;
- разумець і правільна адказваць на пытанні: Колькі? Які? Які па ліку?;
- ведаць склад лікаў першага дзясятка;
- ведаць такія геаметрычныя фігуры: квадрат, прамавугольнік, круг, трохвугольнік , трапецыя, ромб; геаметрычныя целы: куб, шар, цыліндр, піраміда;
- ведаць знакі "+", "-", "=", "<;" і ">;";
- умець складаць і рашаць задачы ў адно дзеянне на складанне і адніманне;
- можа падзяліць круг, квадрат на дзве і чатыры роўныя часткі;
- ведаць прамы і адваротны парадак лікавага раду;
- умець выконваць заданні, у якіх неабходна выявіць заканамернасць і прадоўжыць рад з прапанаваных прадметаў;
- знаходзіць лішні прадмет з 4-5 прапанаваных прадметаў;
- умець складаць апавяданне па прапанаваным малюнку, умець заканчваць апавяданне (прыдумваць канец);
- умець падзяляць прапанаваныя прадметы на дзве групы і знаходзіць для кожнай групы агульныя прыкметы;
- называць сваё імя, прозвішча, колькі яму гадоў, называць горад у якім жыве, як завуць бацькоў, колькі ім гадоў, дзе і кім яны працуюць;
- ведаць хатні адрас, нумар хатняга тэлефона;
- маўленне ў дзіцяці павінна быць максімальна набліжана да дарослага маўлення (па якасці);
- ведаць, што такое інтанацыя, павінен карыстацца ёю для выказвання сваіх эмоцый;
- умець фармуліраваць і задаваць пытанні, будаваць разважанні, спрачацца;
- умець весці дыялог і маналог;
- павінна ведаць шмат на памяць вывучаных вершаў. Расказваць яно павінна з інтанацыяй;
- ведаць назвы ўсіх навакольных яго прадметаў: мэбля, посуд, адзенне, бытавыя і электрапрыборы, раслін, жывёл, з'яў прыроды, назвы любімых мультфільмаў, казак, кніжак, імёны любімых герояў;
- умець тэлефанаваць па тэлефоне;
- ведаць як зацягнуць нітку ў іголку, як прышыць гузік;
- умець вясці сябе за сталом;
- самастойна чысціць зубы, паласкаць рот пасля прыёму ежы;
- умець зашпільваць гузікі, завязваць шнуркі;
- умець сачыць за прычоскай, за пазногцямі і станам вопраткі;
- ведаць, для чаго патрэбен святлафор, для чаго патрэбен кожны колер святлафора, як і дзе можна пераходзіць дарогу;
- ведаць назву месяца, паслядоўнасць дзён тыдня.
Поспехаў Вам і Вашым дзецям!
Крыніца: Інтарнэт-сайт http://pedportal.net