Справаздача аб правядзенні мерапрыемстваў

Велапрабег "Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства"

16.09.2023
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства і ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” 16 верасня навучэнцы школы сумесна з Галынкаўскім сельвыканкамам, СДК прынялі ўдзел у велапрабегу «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства». Асноўная мэта дадзенага мерапрыемства - фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці. Удзельнікі велапрабегу зрабілі прыпынкі каля брацкай магілы ў аг. Галынка, памятнага знака на месцы, дзе чакалі салдат, якія не вярнуліся з войн 1905-1907 і 1914-1918гг. у Галынцы, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
развернуть

Спартыўныя спаборніцтвы «Здаровы я - здаровая краіна»

09.09.2023
Вырасці здаровым і моцным дапамагае спорт. Кожная хвіліна заняткаў спортам падаўжае жыццё чалавека на цэлую гадзіну, а вясёлыя спартыўныя спаборніцтвы карысныя ўдвая, бо рухомыя гульні дораць масу станоўчых эмоцый, як дзецям, так і дарослым. У гэтым і пераканаліся рабяты нашай школы, прыняўшы ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «Здаровы я - здаровая краіна», якія прайшлі 9 верасня ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная. Восень».
развернуть

Спартыўная эстафета “Сустракаем навучальны год”

02.09.2023
2 верасня ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень” навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце “Сустракаем навучальны год”. Рабяты спаборнічалі ў эстафетах з мячом, абручом, скакалкай. Усе атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму, паказалі сваю шпаркасць, праявілі кемлівасць і спрыт, а таксама зарадзіліся спартыўнай энергіяй на наступны тыдзень.
развернуть