ПЛАН РАБОТЫ
бацькоўскага камітэта Дзяржаўнай установы адукацыі
«Галынкаўская сярэдняя школа Клецкага раёна»
на 2023/2024 навучальны год
Мэта: стварэнне адзінага адукацыйнага асяроддзя ва ўстанове адукацыі і сям’і.
Задачы:
садзейнічаць забеспячэнню аптымальных умоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу;
праводзіць тлумачальную і кансультатыўную работу сярод бацькоў (законных прадстаўнікоў) вучняў аб іх правах і абавязках;
узаемадзейнічаць з педагагічным калектывам установы адукацыі па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх вучняў;
распаўсюджваць лепшы вопыт сямейнага выхавання.
№
п/п
|
Мерапрыемствы
|
Дата
|
Адказныя
|
1.
|
Правядзенне агульнашкольнага бацькоўскага сходу. Фарміраванне бацькоўскага актыву.
|
09.08.2023
|
Дудук А.А., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, класныя кіраўнікі
|
2.
|
1. Зацвярджэнне складу бацькоўскага камітэта.
2. Выбары старшыні і сакратара бацькоўскага камітэта ўстановы адукацыі.
3. Зацвярджэнне плана работы бацькоўскага камітэта ўстановы адукацыі.
|
09.08.2023
|
Бушыла С.І., старшыня бацькоўскага камітэта,
Дудук А.А., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
3.
|
1. Удзел членаў бацькоўскага камітэта ў арганізацыі бяспечных умоў ажыццяўлення адукацыйнага працэсу, выканання санітарна-гігіенічных нормаў. 2. Арганізацыя дасугавай дзейнасці вучняў у перыяд восеньскіх канікул.
|
29.10.2023
|
Бушыла С.І., старшыня бацькоўскага камітэта
|
4.
|
1. Арганізацыя дасугавай дзейнасці вучняў у перыяд зімовых канікул.
2. Аб выніках рэйдаў па праверцы арганізацыі харчавання ў сталовай установы адукацыі.
|
23.12.2023
|
Бушыла С.І., старшыня бацькоўскага камітэта
|
5.
|
1. Аб выкананні Дэкрэта № 18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы”.
2. Аб рабоце па папярэджванні і прафілактыцы жорсткасці і гвалту.
3. Аб удзеле законных прадстаўнікоў вучняў у мерапрыемствах шостага школьнага дня.
|
23.03.2024
|
Бушыла С.І., старшыня бацькоўскага камітэта,
Дудук А.А., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце,
інспектар ІСН
|
6.
|
1. Справаздача работы бацькоўскага камітэта за 2023/2024 навучальны год.
2. Арганізацыя летняй занятасці вучняў.
|
25.05.2024
|
Бушыла С.І., старшыня бацькоўскага камітэта,
Дудук А.А., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
|
Намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце
А.А.Дудук
УЗГОДНЕНА
Дырэктар Дзяржаўнай установы
адукацыі «Галынкаўская сярэдняя
школа Клецкого района»
В.І.Мацукевіч