Агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме "Фарміраванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці"

06.11.2024
6 лістапада ва ўстанове станове адукацыі адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход па тэме "Фарміраванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці". Перад законнымі прадстаўнікамі вучняў выступіла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Клецкага РАНС Сілаева Т.М. Таццяна Міхайлаўна звярнула ўвагу законных прадстаўнікоў на прафілактыку пажараў, павышэнне інфармаванасці насельніцтва, вучнёўскай моладзі аб небяспецы і выніках узгаранняў, дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях. Выкладчык Клецкага сельскагаспадарчага каледжа Хоміч Т.С. расказала прысутным аб мэце работы установы адукацыі, аб павышэнні прэстыжу рабочай прафесіі ў грамадстве. Таццяна Станіславаўна паказала відэаролік аб вядучай навучальнай установе нашага раёна, якая рыхтуе спецыялістаў сельскай гаспадаркі не толькі раёна, а і вобласці.