Святочная праграма “Нашым любым, мілым, дарагім”

18.10.2024

У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў дашкольнай групе прайшла святочная праграма “Нашым любым, мілым, дарагім. Напрацягу мерапрыемства гучалі песні, вершы пра маці. Удзельнікі свята з задавальненнем адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях. Напрыканцы мерапрыемста выхаванцы уручылі падарункі сваім родным.