Дзень працоўнага выхавання і прафарыентацыі

19.10.2024
19 кастрычніка шосты школьны дзень быў прысвечаны працоўнаму выхаванню і прафарыентацыі. Для вучняў пачатковай школы адбылася прэзентацыя «Свет прафесій маёй сям'і». Галоўная мэта мерапрыемства - пашырыць веды дзяцей аб свеце прафесій, прывіваць цікавасць да розных відаў дзейнасці. Рабяты расказалі аб прафесіях сваіх мам і тат, пазнаёміліся з іншымі прафесіямі, адгадвалі прадстаўніка прафесіі па наборы прылад і дзеянняў, абмяркоўвалі неабходнасць і важнасць выбару прафесіі. Вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел у працоўнай акцыі «#За справу». Школьнікі добраўпарадкавалі тэрыторыю школьнага двара.