Бегавы марафон «Усе на старт!»

12.10.2024
12 кастрычніка ў рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы 7-9 класаў прынялі ўдзел у бегавым марафоне «Усе на старт!» Бег - выдатны від спорту, ён можа зарадзіць энергіяй на ўвесь дзень. Бег паляпшае фізічную форму і імунітэт: актывізуе сардэчна-сасудзістую сістэму, павялічвае ёмістасць лёгкіх, паляпшае цыркуляцыю крыві і ўмацоўвае мышцы. А яшчэ гэта добры спосаб трымаць сябе ў форме. Таму падчас спаборніцтваў сярод удзельнікаў адчувалася атмасфера здаровага саперніцтва і спартыўнага азарту. Усе вучні атрымалі не толькі зарад бадзёрасці, але і пазітыву.