Дзень здаровага ладу жыцця

12.10.2024
12 кастрычніка шосты школьны дзень быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. У рамках прававога марафону «Адказнасць і бяспека», накіраванага на растлумачэнне заканадаўства па пытаннях прафілактыкі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх, зніжэння ўзроўню іх латэнтнасці для навучэнцаў пачатковай школы адбылася гадзіна зносін «Як паводзіць сябе з незнаёмцамі?» На прыкладзе вядомых казак рабяты замацавалі як правільна паводзіць сябе з незнаёмымі людзьмі ў розных сітуацыях. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў дзяцей навыкаў бяспечнай жыццядзейнасці, адказнага стаўлення да сябе і людзей, да свайго здароўя, асцярожнасці, гатоўнасці да дзеянняў у неадэкватных сітуацыях. Навучэнцы 8-9 класа гаварылі аб злачынствах супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці непаўналетніх, прагледзелі відэаролік, абмеркавалі правілы паводзін ва ўласным доме, правілы паводзін на вуліцы, у чужым аўтамабілі, што рабіць, калі да цябе на вуліцы прыстае незнаёмец, правілы пяці «Нельга !»