Дзень духоўна - маральнага выхавання

05.10.2024
5 кастрычніка 2024 года шосты школьны дзень быў прысвечаны духоўна - маральнаму выхаванню. Напярэдадні цудоўнага свята Дня настаўніка адбылася канцэртна-забаўляльная праграма “Праздник мудрости, знаний, труда!” Дзве зборныя каманды настаўнікаў і навучэнцаў адгадвалі мелодыі песень аб школе, адказвалі на пытанні вядучага аб ролі настаўніка ў іх жыцці. Дзеці падрыхтавалі сваім педагогам відэавіншаванне, уручылі кветкі і паштоўкі. Школьнікі таксама прынялі ўдзел у акцыі - віншаванні “Школа застаецца ў сэрцы назаўжды”. Дзеці павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы Карацкай і Галынкаўскай школы з прафесійным святам і пажадалі ім невычэрпнай веры ў сваю асаблівую місію, таленавітых і ўдзячных паслядоўнікаў, здароўя і дабрабыту.