Велапрабег «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства»

16.09.2024
У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, навучэнцы школы сумесна з Галынкаўскім сельвыканкамам, СДК прынялі ўдзел у велапрабегу «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства». Асноўная мэта дадзенага мерапрыемства - фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці. Удзельнікі велапрабегу спыніліся каля брацкай магілы ў аг.Галынка, памятнага знака на месцы, дзе чакалі салдат, якія не вярнуліся з войн 1905 і 1914 гадоў, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.