Дзень здаровага ладу жыцця

14.09.2024
14 верасня шосты школьны дзень быў прысвечаны здароваму ладу жыцця. Навучэнцы пачатковай школы гаварылі аб шкодных звычках і іх прафілактыцы. Галоўная мэта мерапрыемства - папярэджанне з'яўлення ў падлеткаў шкодных звычак, фарміраванне патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця. Аўкцыён меркаванняў «Здаровы лад жыцця: альтэрнатывы няма» запрасіў навучэнцаў 5-9 класаў яшчэ раз пагаварыць аб здароўі, як фактары, які вызначае дабрабыт і даўгалецце чалавека. Школьнікі разважалі аб тым, што здароўе чалавека шмат у чым залежыць ад вобразу жыцця, паводзін і ўменні дапамагчы сабе і іншым у цяжкіх сітуацыях і кожны чалавек сам павінен клапаціцца аб сваім здароўі.