Дзень нараджэння ГА "БРПА"

13.09.2024
З 09.09.2024 па 13.09.2024 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню нараджэння БРПА. 9 верасня - рэкламна-інфармацыйная акцыя «З Днём нараджэння, БРПА!», падчас якой піянеры школы раздалі буклеты работнікам і настаўнікам школы. 12 верасня для акцябрат і піянераў была праведзена гульня-падарожжа «Скарбонка піянерскіх ведаў». Дзеці ў гульнявой форме пазнаёміліся з гісторыяй развіцця піянерскага руху, даведаліся аб сімвалах піянерскай арганізацыі, яе законах і правілах. 13 верасня прайшоў святочны піянерскі збор "З Днём нараджэння, БРПА!" Рады піянерскай дружыны школы папоўнілі дружалюбныя і сумленныя, разумныя і працавітыя вучні 2-га класа, ім урачыста ўручылі акцябрацкую зорачку - сімвал арганізацыі.