Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года "Добры дзень, школа!"

02.09.2024
Першая вераснёўская раніца нясе з сабой нешта новае, ведучы нас па нязведаных дарогах ведаў. Гэта пачатак вялікага школьнага шляху для першакласнікаў, старт навучальнага года для ўсіх навучэнцаў. Урачыстая лінейка "Добры дзень, школа!" сабрала навучэнцаў, педагогаў і бацькоў, гасцей школы. Свае віншаванні прысутным адрасавалі загадчык дзяржаўнай установы «Клецкі вучэбна-метадычны кабінет» Дзецкая Людміла Міхайлаўна, кіраўнік спраў Галынкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Шылко Марына Іванаўна.