Урачысты мітынг да 80- годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь і Дня Незалежнасці

02.07.2024
Навучэнцы, педагогі школы сумесна з работнікамі Галынкаўскага сельскага выканаўчага камітэта, Галынкаўскага лясніцтва, ААТ "Морач", ААТ "Клецкі райаграсэрвіс", прадстаўнікамі расійскай воінскай часці п.Азярэчча прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прымеркаваным да 80- годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь і Дню Незалежнасці. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі і вянкі ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг. Галынка, ля помніка загінуўшым землякам у аг. Карацк. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, выказаўшы словы падзякі за светлую і мірную будучыню.