Дзень развітання ў аздараўленчым лагеры "Крынічка"

19.06.2024
Хутка праляцелі дні ў аздараўленчым лагеры "Крынічка". Усе супрацоўнікі лагера імкнуліся зрабіць яго незабыўным для рабят. 19 чэрвеня ў Дзень развітання для выхаванцаў адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю летняга аздараўленчага лагера, уручэнне памятных прызоў пераможцам розных спаборніцтваў, конкурсаў, канцэрт дзіцячай творчасці "Да пабачэння, лагер!" Завяршыўся дзень музычнай гадзінай «У коле сяброў». Бывай, «Крынічка!» Да новых сустрэч!