Дзень гістарычнай памяці

18.06.2024
Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў аздараўленчым лагеры "Крынічка" школы прайшоў Дзень гістарычнай памяці, а ў рамках яго ўрок памяці “Навекі ў памяці людской”. Выхаванцы таксама наведалі экспазіцыю “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прынялі ўдзел у акцыі «Абеліск», усклалі кветкі да падножжа брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у аг.Галынка, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых.