Дзень творчасці ў аздараўленчым лагеры

15.06.2024
15 чэрвеня дзень у аздараўленчым лагеры быў прысвечаны творчасці. Выхаванцы даведаліся пра дзейнасць раённага літаратурнага аб’яднання “Голас”, гаварылі аб вядомых паэтах і пісьменніках Клеччыны. У конкурсе “Лета - яркае і вясёлае” кожны з рабят змог праявіць свае здольнасці і талент. Малюнкі атрымаліся яркімі, крэатыўнымі. Падчас прафілактычнай гутракі з супрацоўнікамі Клецкага РАНС хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі і замацавалі правілы пажарнай бяспекі ў летні перыяд. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Есіс Таццяна Міхайлаўна звярнула ўвагу на прафілактыку пажараў, павышэнне інфармаванасці непаўналетніх аб небяспецы і выніках узгаранняў, дзеянняў у экстрэмальных сітуацыях. Кожны з выхаванцаў атрымаў памятку “Канікулы без дыму і агню”.