Рэспубліканскі экскурсійны марафон "Дзіцячы аўтацягнік"

13.06.2024
У рамках рэспубліканскага экскурсійнага марафону "Дзіцячы аўтацягнік" выхаванцы аздараўленчага лагера наведалі з экскурсіяй УП "Клецкі вытворча-харчовы завод". Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння прадпрыемства і яго структурай, даведаліся пра тэхналагічны працэс вырабу хлебабулачных вырабаў. Экскурсанты наведалі кандытарскі цэх і ўбачылі выраб прысмакаў мучных "Сочні". Напрыканцы экскурсіі прайшла дэгустацыя хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў.