Дзень нацыянальнай культуры

13.06.2024
Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера “Крынічка” у рамках дня нацыянальнай культуры наведалі Пятра-Паўлаўскую царкву аг.Галынка, даведаліся аб гісторыі стварэння гэтага помніка народнага дойлідства, які з’яўляецца гісторыка – культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай. Падчас экскурсіі ў школьную музейную экспазіцыю “Беларуская хата” рабяты ўбачылі, як жылі нашы продкі, якімі рэчамі карысталіся ў побыце. У рамках рэспубліканскай акцыі “ШАГ да поспеху” хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэліся з інспектарам Галынкаўскага сельвыканкама Бушыла С.І. Святлана Іванаўна расказала расказала аб асноўных функцыях гэтага органа дзяржаўнай улады, аб сацыяльнай падтрымцы дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, аб тым, што ўваходзіць у яе штодзённыя абавязкі.