Дзень сяброўкі кнігі ў аздараўленчым лагеры
12.06.20249 дзень у аздараўленчым лагеры “Крынічка” быў прысвечаны сяброўцы кнізе. Выхаванцы наведалі кніжную выставу “Творчасць пісьменнікаў – юбіляраў 2024 года”. Інфарм + “Біблікомпас. Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь” заклікаў рабят адправіцца ў віртуальную экскурсію ў мультыфункцыянальны цэнтр, дзе спалучыліся высокія тэхналогіі, ультрасучасны дызайн і незвычайная архітэктура. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што паводле задумы аўтараў, гэта форма сімвалізуе каштоўнасць ведаў і бясконцасць пазнавальнага свету. Вялікую цікавасць у рабят выклікаў працэс транспарціроўкі кніг по тэлеліфце, кнігі, якія захоўваюцца ў бібліятэцы і прадстаўляюць культурную спадчыну нашай краіны.