Дзень здароўя ў аздараўленчым лагеры «Крынічка»

10.06.2024
Эфектыўна: з карысцю, ярка, крэатыўна і … смачна праходзяць дні ў аздараўленчым лагеры «Крынічка». У рамках дня здароўя выхаванцы прынялі ўдзел у спартыўнай праграме "Алімпійскія надзеі". Мерапрыемства стварыла атмасферу радасці і весялосці, фарміравала станоўчы эмацыйны стан усіх удзельнікаў. Падчас хвіліны бяспекі рабяты ўспомнілі тэлефоны экстраных службаў, а падчас хвілінкі здароўя гаварылі аб правільным харчаванні. Няхай і ўсе астатнія дні ў лагеры пройдуць сонечна, радасна і класна!