Дзень дзяржаўных сімвалаў у аздараўленчым лагеры "Крынічка"
08.06.2024«Чтобы было все в порядке – начинайте день с зарядки!» Так пачаўся шосты дзень у аздараўленчым лагеры «Крынічка». Рабяты атрымалі зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі на цэлы дзень.
У рамках дня дзяржаўных сімвалаў выхаванцы прынялі ўдзел у віктарыне “Ці ведаеш ты дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь?” і гадзіне зносін “У сімвалах - гісторыя краіны”. Падчас хвілінкі здароўя рабяты гаварылі аб загартоўванні арганізма, а хвілінка бяспекі напомніла хлопчыкам і дзяўчынкам правілы паводзін у час навальніцы. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў “Беларусь- мая краіна”.