Дзень роднай краіны ў аздараўленчым лагеры

06.06.2024
6 чэрвеня для выхаванцаў аздараўленчага лагера "Крынічка" прайшоў Дзень роднай краіны. Рабяты наведалі Галынкаўскае лясніцтва ДЛГУ "Клецкі лясгас". Ляснічы А. У. Мелехавец правёў аглядную экскурсію, расказаў пра гісторыю стварэння лясніцтва, пра напрамкі лесагаспадарчай дзейнасці ўстановы. Выхаванцы даведаліся аб асноўных лесаўтваральных пародах, якія растуць на тэрыторыі лясніцтва, лесааднаўленні і лесаразвядзенні, аб ахове лясоў у пажаранебяспечныя перыяды, зрабілі выдатныя фота на памяць. Інтэлектуальная квэст-гульня “Пазнай Беларусь” спрыяла выхаванню любові да Радзімы, павагі да яе гістарычнага мінулага, паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі, імкненне стаць патрыётам сваёй Бацькаўшчыны.