Дзень трэці ў аздараўленчым лагеры

05.06.2024
Сёння выхаванцы аздараўленчага лагера сустрэліся з участковым інспектарам Клецкага РАУС Піваварчыкам В.А., адправіліся ў краіну Правапарадку, разважалі аб каштоўнасці чалавечага жыцця і ўзаемаадносінах паміж блізкімі людзьмі, сябрамі. Конкурс малюнкаў на асфальце "Зямля наш агульны дом" быў прысвечаны Міжнароднаму дню навакольнага асяроддзя.