Дзень традыцый у аздараўленчым лагеры

04.06.2024
4 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры «Крынічка» прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю лагера. Дзеці прынялі ўдзел у святочнай праграме "Віват, лагер!" Праведзеныя мерапрыемствы стварылі атмасферу радасці і весялосці, фарміравалі станоўчы эмацыйны стан усіх удзельнікаў. Завяршыла дзень танцавальная праграма "Добры дзень, лета!" Няхай і ўсе астатнія дні ў лагеры пройдуць карысна, ярка, крэатыўна!