Прывітанне, аздараўленчы лагер "Крынічка"!

03.06.2024
3 чэрвеня аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей «Крынічка» шырока расчыніў дзверы для 15 сваіх выхаванцаў. Для хлопчыкаў і дзяўчынак створаны ўсе ўмовы для якаснага адпачынку і аздараўлення. Першы дзень у лагеры прайшоў пад назвай  “Дзень сустрэчы”. Выхаванцы пазнаёміліся з правіламі паводзін у лагеры, успомнілі асноўныя правілы бяспечных паводзін падчас летніх канікул, размяркавалі абавязкі ў атрадзе, вывучылі дэвіз і законы лагера. Аб выкананні асабістай гігіены гаварылі падчас хвілінкі здароўя. У першай палове дня адбылася сустрэча з кінавідэапракатам. Рабяты прагледзелі мастацкі фільм “Дзяўчынка шукае бацьку”. Завяршыла першы дзень у лагеры конкурсная праграма “Любімыя мультфільмы”.