Свята "Бывай, пачатковая школа!"

28.05.2024
Першыя палачкі ў пропісях, першыя лічбы ў сшытку, першыя словы ў буквары - усё гэта ўжо мінулае. Чатыры гады выпускнікі 4 класа падымаліся па прыступках усходаў Ведаў са сваім першым настаўнікам. Вучыліся сябраваць і жыць па правілах роднага школьнага дома, а 28 мая для навучэнцаў 4 класа прайшло свята "Бывай, пачатковая школа!" Дзякуй табе, пачатковая школа! А восенню рабяты адправяцца ў новае цікавае жыццё, займальнае падарожжа - пяты клас!