Свята "Развітанне з Букваром"

30.05.2024
Умець чытаць — гэта вялікая справа. Сёння першакласнікі развіталіся са сваёй першай кнігай – Букваром. За гэты год вучні навучыліся чытаць, складаць словы і апавяданні, пісаць. Першакласнікі адкрылі для сябе дарогу ў багатае, вялікае і поўнае незвычайных адкрыццяў царства кніг. Мы віншуем рабят з першай школьнай перамогай!