Прафарыентацыйнае мерапрыемства "Прафесійныя пробы"

28.05.2024
28 мая ў рамках правядзення прафарыентацыйнага мерапрыемства "Прафесійныя пробы" навучэнцы 8-9 класаў наведалі прадпрыемствы, размешчаныя ў мікрараёне школы. Начальнік РВПС «Белпошта» Шэйка М.А. пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з паштовымі і фінансавымі паслугамі, якія прадстаўляюцца паштовым аддзяленнем грамадзянам. Дзеці даведаліся, што ўваходзіць у штодзённыя абавязкі паштальёна, прынялі ўдзел у сартаванні газет і часопісаў, паштовай карэспандэнцыі, паведамленняў на атрыманне пасылак, даведаліся, як правільна прымаць аплату за камунальныя паслугі, выпісваць газеты і інш. Навучэнка 8 класа Грынкевіч Ульяна паспрабавала сябе ў ролі настаўніка беларускай мовы і беларускай літаратуры. Яна граматна правяла ўрок у сваіх аднакласнікаў, пазнаёмілася з правіламі афармлення класнага журнала, атрымала ўяўленне аб складанні паўрочнага плана-канспекта. Прафарыентацыйнае мерапрыемства фарміравала ўяўленне аб прафесійным самавызначэнні, азнаёміла навучэнцаў з прынцыпам абгрунтаванага выбару прафесіі з улікам асаблівасцей сучаснага рынку працы.